Белстат: Сярэдні ўзрост беларусак пры нараджэнні дзіцяці – 28 гадоў


У сельскай мясцовасці нараджаюць раней.

Цяпер у Беларусі 45,9% жанчын у рэпрадукцыйным узросце (15-49 гадоў). Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

У 2013 годзе сярэдні ўзрост жанчыны пры нараджэнні дзіцяці склаў 28 гадоў, а пры нараджэнні першага дзіцяці – 25,4 года. У сельскай мясцовасці маці становяцца раней: у 26,7 года і 23,8 года адпаведна.

У мінулым годзе ў Беларусі нарадзілася 118 тысячаў дзяцей, 56 тысячаў з іх – першынцы.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў