Белстат: Інфляцыя за студзень склала амаль 2 %

video

Нацыянальнае статыстычнае агенцтва паведаміла, наколькі падаражэлі спажывецкія цэны і паслугі.

У студзені індэкс спажывецкіх цэнаў у параўнанні са снежаньскім вырас на 1,9 %. У той час як паслугі падаражэлі на 4 %.

У сярэдзіне студзеня міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў, што сёлета інфляцыя будзе двухзначнай, але «не большай за 17-18 %».

Раней паведамлялася, што ў студзені Беларусь заняла другое месца сярод краінаў былога СССР па росце курсу долара (горш было толькі ў Таджыкістане).

Ці спрыяе такая эканамічная сітуацыя пратэставым настроям беларусаў? Даведацца можна з адной з апошніх відэаапытанак «Белсату».

https://www.youtube.com/watch?v=UGDzsOELmbE

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары