Герой дакументальнага фільму Сымон
Фільм рэжысёра Андрэя Куцілы пакажуць на фестывалі «Артдокфэст».
Ён пройдзе з 6 па 12 снежня ў Маскве, Санкт-Пецярбурзе ды Екацярынбургу.
Дакументальны фільм 2017 году «Цар гары» распавядае пра беларускага відэаблогера, маладога фермера Сымона, глыбока рэлігійнага праваслаўнага верніка, як прывык захапляцца Маці-прыродай і дзяліцца сваім захапленнем са светам.
Апошнія 5 гадоў Сымон і ягоная жонка жывуць у вёсцы, гадуюць двух маленькіх сыноў, разводзяць авечак. Здавалася, нішто не можа парушыць гэтае радаснае гарманічнае існаванне. Аднак мясцовым жыхарам і ўладам незалежныя паводзіны маладой сям’і прыйшліся не даспадобы… Серыя разборак, прэтэнзіяў і нават судовых разглядаў даканала Сымона, ягоны відэаблог напоўніўся сарказмам з нагоды ранейшых ілюзіяў адносна рамантычнага жыцця на прыродзе. У рэшце рэшт, фермер вырашаецца на адчайны крок – галадоўку. Ён лічыць, што гэта адзіны спосаб быць пачутым, адстаяць свае правы ў барацьбе з беларускай судовай сістэмай. Галадоўка становіцца не толькі грамадскім пратэстам, але выпрабаваннем сілы духу, веры і любові.
Фільм «Цар гары» паказваўся на Нацыянальным конкурсе ў межах сёлетняга фестывалю «Лістапад».
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu