«Белсат» здымае кулінарнае рэаліці-шоу з бітвай шэф-кухараў


 

Здымкі праграмы «Я не буду гэта есці!». Фота Алены Судзьінай

Здымкі праграмы «Я не буду гэта есці!». Фота Алены Судзінай«Я не буду гэта есці!» – так называецца наша новая праграма. Нечакана? Расказваем, адкуль такая ідэя.

«Я не буду гэта есці!» – хоць раз заяўляў у дзяцінстве кожны з нас. Шмат хто дагэтуль не можа дакрануцца да маннай кашы. А гарачае малако з плеўкамі, а тварожная запяканка або смярдзючыя катлеты са школьнай сталоўкі?

Здымкі праграмы «Я не буду гэта есці!». Фота Алены Судзьінай

Савецкія сталовыя былі бадай рэкардсменамі ў кулінарных траўмах. І сёння нямала ўстановаў грамадскага харчавання горда нясуць гэтыя традыцыі ў светлую будучыню. Хоць не выключана, вядома, што ненавісную страву вас прымушалі есці і ўдома. А якімі гісторыямі падзеляцца з намі вядомыя беларусы?

Здымкі праграмы «Я не буду гэта есці!». Фота Алены Судзьінай

Героем кожнай праграмы «Я не буду гэта есці!» будзе асоба, вядомая не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Мы пабываем у яе ў гасцях і нават прымусім прыгатаваць ненавісную страву.

Здымкі праграмы «Я не буду гэта есці!». Фота Алены Судзьінай

І тут за справу возьмуцца нашыя шэф-кухары. Няўжо нельга змяніць рэцэпт так, каб наш герой з’еў усё да апошняй лыжкі і папрасіў дабаўкі? Наперадзе – сапраўдная кулінарная бітва. Яе фінал мы ўбачым на вечарыне ў наўпроставым эфіры, дзе нашыя шэф-кухары будуць гатаваць сваю версію стравы, а госць праграмы разам з сябрамі выберуць пераможцу.

Здымкі праграмы «Я не буду гэта есці!». Фота Алены Судзьінай

Дарэчы, фармат псіхатэрапеўтычнага гастранамічнага шоу «Я не буду гэта есці!» мы прыдумалі самі, іншага такога ў свеце няма. Мы рыхтуемся да кастынгу шэф-кухараў і неўзабаве раскажам, хто да нас прыйшоў.

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары