Афіша «Спеўнага сходу»
16 лютага ў межах праекту «Спеўны сход» будуць выкананыя хіты «Народнага альбому».
Імпрэза адбудзецца ў Менску ў Галерэі Tut.by (праспект Дзяржынскага, 57).
Сотні чалавек будуць спяваць песні з культавага «Народнага альбому» разам з ягонымі стваральнікамі Лявонам Вольскім і Міхалам Анемпадыставым. Вядоўца – Сяржук Доўгушаў.
«Сэнс спеўных сходаў у тым, каб людзей, якія не ўмеюць спяваць і не маюць музычнай адукацыі, навучыць спяваць беларускія народныя песні. Гэтае мерапрыемства адкрытае для ўсіх. На «Народным альбоме» мы не спынімся», – адзначыў нядаўна прадстаўнік «Белсату» у Беларусі Аляксей Мінчонак.
Аляксей Мінчонак пра «Спеўны сход» ды «Народны альбом»
На імпрэзе адбудзецца прэзентацыя кружэлкі з запісам «Народны альбом. 20 гадоў», які адбыўся восенню ў Беластоку.
16 лютага, Галерэя Tut.by, а 19:00, уваход вольны.
24 лютага ў менскім клубе «Prime Hall» адбудзецца вялікі канцэрт «Народнага альбому», галоўнымі медыйным партнёраў якога зʼяўляецца наш тэлеканал.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu