У Менску адбыўся Марш абураных беларусаў 2. Стрым

video

Стрым з мітынгу

Стрым з мітынгу і студыі

21 кастрычніка ў Менску адбыўся Марш абураных беларусаў 2.0. Ініцыятарам маршу выступіў Мікалай Статкевіч.

15.29. Паводле праваабаронцаў, агулам у акцыі прынялі ўдзел каля 200 чалавек.

15.06. Відавочцы кажуць пра затрыманне Вольгі Нікалайчык пасля завяршэння акцыі. Цяпер яе мабільны тэлефон не адказвае.

14.57. Сіўчык заявіў «Белсату», што 29 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Курапатах Рух салідарнасці «Разам» зладзіць традыцыйную акцыю памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Акцыя будзе прымеркавана да адной з самых страшных дат у гісторыі Беларусі – у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКВД расстраляла больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты.

14.53. Акцыя скончана, але пратэстоўцы пакуль не разыходзяцца. Актывістка Алена Луцковіч трымае плакат «Беларуская армія – серыйны забойца». Яна кажа, што вельмі заклапочана сітуацыяй з дзедаўшчынай у беларускім войску і не дапусціць, каб яе сын, якому цяпер 16 гадоў, праходзіў тэрміновую службу.

Палітык Вячаслаў Сіўчык кажа, што задаволены вынікамі акцыі, улічваючы прэвентыўныя затрыманні і запалохванні. «Гэта дурныя размова, што нібыта мала людзей выходзяць. Трэба дзякаваць кожнаму, хто ідзе на такія акцыі», – адзначыў Сіўчык.

14.47. Статкевіч абвесціў аб завяршэнні акцыі і падзякаваў дэманстрантам. Палітык паабяцаў, што акцыі пратэсту працягнуцца і ў бліжэйшы час будуць агучаныя далейшыя планы. Статкевіч падкрэсліў, што галоўнай акцыяй будзе акцыя ў 100-годзе Дня Волі 25 сакавіка 2018 года.

14.30. Пратэстоўцы дайшлі да будынку КДБ. Актывісты скандуюць «Лукашэнка, сыходзь!» і «Жыве Беларусь».

14.28. Статкевіч кажа, што з улікам прэвентыўных затрыманняў і кепскага надвор’я на Марш прыйшлі дастаткова людзей, каб правесці акцыю годна.

14.21. Статкевіч прапануе прайсці ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці. Людзі пачалі рухацца па праспекту, наперадзе – актывісты з бел-чырвона-белым сцягам і расцяжкай з надпісам «Лукашеску, ты урод! Хватит грабить наш народ». Паводле назіральнікаў, у Маршы прымае ўдзел прыкладна 100-120 чалавек.

14.09. «Лукашэнка захапіў уладу, забіў сваіх апанентаў. Ен зрабіў з нашай краіны нешта страшнае і смешнае, выбары пераўтварыліся ў фарс. Нам трэба адабраць яго ўладу, трэба выходзіць на вуліцы і пратэставаць», – заявіў Статкевіч, звяртаючыся да прысутных.

Статкевіч падзякаваў усім, хто выходзіць на акцыі пратэсту. «Калі б вы не выходзілі, краіну б наогул пераўтварылі ў канцлагер», – дадаў палітык.

Людзі скандуюць «Жыве Беларусь!»

14.03. Людзей на Кастрычніцкай плошчы дагэтуль няшмат. Актывісты ўключылі праз калонкі музыку – гучаць песні «Ляпіса Трубецкога».

13.47. На плошчы з’явіўся Мікалай Статкевіч – ініцыятар акцыі пратэсту. Палітык распавёў, што частку гукаўзмацняльнай апаратуры была канфіскаваная міліцыяй. Свой план на акцыю Статкевіч пакуль не распавядае.

13.42. Кастрычніцкая плошча пакуль амаль пустая, прысутнічаюць пераважна журналісты. Недалека ад плошчы стаяць аўтобусы з супрацоўнікамі міліцыі, дарогі актыўна патрулююць ДАІшнікі.

13.34. Праваабаронцы паведамляюць, што актывіста АГП Генадзя Фарыно ў Маладзечна адпусцілі з міліцыі без складання пратаколу, аднак на мітынг у Менск ён ужо не паспее.

13.06. Праваабарончы сайт spring96.org паведамляе, што ў Маладзечна затрыманы сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Генадзь Фарыно (цяпер актывіст знаходзіцца ў пастарунку), а таксама існуе верагоднасць затрымання Вольгі Лагвіновіч з Партыі БНФ.

12:40 Баранавіцкі актывіст прафсаюзу РЭП затрыманы на пероне вакзалу.

12:30 У Маладзечна затрымалі актывіста Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Алеся Абрамовіча

Акцыя несанкцыянаваная ўладамі, хаця Мікалай Статкевіч накіраваў у Менгарвыканкам папярэджанне аб сваіх планах правесці дэманстрацыю. Тэматыка акцыі – супраць збяднення народу і супраць бязмежжа ў войску. Апошняя тэма дадалася да эканамічнай праблематыкі пасля скандалу са смерцю 21-гадовага жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча.

Напярэдадні акцыі ўлады правялі прэвентыўныя затрыманні.

А 14-ай пачнечча яшчэ адзін стрым. Нашыя журналісты і эксперты будуць абмяркоўваць акцыю і яе наступствы ў студыі. Глядзець ТУТ.

belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары