Belsat.eu пацвердзілі, што затрыманы ў Менску хлопец ваяваў на Данбасе: Псіх, поўны неадэкват

photo

Затрыманы ў Менску на чыгуначным вакзале маладзён – чалец «Правага сектару» і сапраўды ваяваў на Данбасе, неафіцыйна стала вядома Belsat.eu са сваіх крыніцаў.

Суразмоўцы Belsat.eu апазналі на здымку маладзёна-беларуса, затрыманага Следчым камітэтам ды апісалі яго як чалавека, у якога былі праблемы са здаровым глуздам. «Псіх, поўны неадэкват», – распавялі Belsat.eu.

Глядзіце таксама >>> Следчы камітэт распаўсюдзіў урывак відэа з допытам «найміта»

Байцы АТА неафіцыйна пацвярджаюць, што з асцярогай ставіліся да гэтага маладзёна, бо ён вельмі часта выязджаў у Беларусь.

Глядзіце таксама праект Змітра Ягорава «Сваймі імёнамі» >>> Арышт беларускага байца: дзе праўда, а дзе «аператыўная гульня»?

28-гадовы ўраджэнец Віцебскай вобласці быў затрыманы 26 лістапада на чыгуначным вакзале ў Менску. У маладога чалавека знайшлі зброю, два пашпарты, вайсковы білет, чорную балаквалу і даведку ад «Правага сектару» аб удзеле байца ў АТА ва Украіне. Паводле Следчага камітэту, затрыманы хлопец меў таксама выбухоўку і чырвона-чорны сцяг «Правага сектару».

Супраць хлопца распачалі крымінальную справу за незаконнае захоўванне зброі па ч.2 арт.295 Крымінальнага кодэксу.

Паводле некаторай інфармацыі, затрыманы нарадзіўся ў Наваполацку. На яго старонцы ў «Facebook’у» Данецк пазначаны, як месца жыхарства.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары