«Белавія» зладзіла вялікі вясновы распродаж


Акцыя «50 еўра плюс таксы і зборы» на палёты ў сакавіку і красавіку пройдзе ў два дні – стартуе 27 лютага а 00:01 па менскім часе, а скончыцца 28 лютага а 23:59.

Падарожжа, паводле ўмоваў распродажу, павінна адбыцца з 1 сакавіка па 30 красавіка 2017 года (дата вяртання).

Купіць квіток па акцыі можна толькі на сайце belavia.by. Акцыя дзейнічае толькі на прамыя рэйсы «Белавія», толькі на рэгулярныя маршруты.

Такія напрамкі, як Масква, Санкт-Пецярбург, Кіеў, Тэль-Авіў, Бейрут і назад, не ўдзельнічаюць у распродажы.

Прапанова дзейнічае пры набыцці квіткоў як з Менску, так і ў Менск, толькі па маршруце туды-назад. Мяняць час і дату вылету нельга, квіткі нельгя вярнуць. Колькасць месцаў абмежаваная.

Падрабязнасці на сайце авіякампаніі.

Стужка навінаў