Болей за 6 долараў ЗША – такую суму грошай штодня выдаткоўваюць грамадзяне нашай краіны. Пры гэтым летась сярэднестатыстычны беларус выдаткоўваў на пакупкі 11.3 рублі.
Паводле падлікаў Белстату штодзённы раздробны тавараабарот у студзені – верасні склаў каля 12,6 рубля. Агулам за першыя дзевяць месяцаў сёлета выдаткі беларусаў на пакупкі выраслі ажно на 11,5% да адпаведнага перыяду 2017-га. Агулам 9 месяцаў гэтага года беларусы выдаткавалі ў арганізацыях гандлю 29 мільярдаў рублёў.
Больш траціць грошай беларусы сталі таксама ў рэстаранах і кавярнях. Гэтак, таваразварот у грамадскім харчаванні на працягу студзеня – верасня павялічыўся на 11,3% да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года.
Пры гэтым, паведамляе Белстат, рэальныя прыбыткі грамадзянаў краіны цягам бягучага году павялічыліся на амаль 8 адсоткаў.
Зрэшты, не апошнюю ролю ў павелічэнні выдаткаў беларусаў адыграла і інфляцыя. Цягам году кошты выраслі на болей чым пяць адсоткаў.
http://belsat.eu/news/inflyatsyya-u-zhniuni-vyarnulasya-koshty-pajshli-ugaru/
СК, belsat.eu