Беларусы спяклі самы вялікі ў свеце дранік

photo

Бульбяны блін можа трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса.

На мегадранік пайшло 76 кг бульбы, 4 кг цыбулі, 60 яек, 5 кг мукі, 10 л сланечнікавага алею, 5 л смятаны і 350 гр солі, паведамляе kp.by.

Адмысловая экспертная камісія зафіксавала рэкорд, і магчыма, беларускае нацыянальная страва трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса як самы вялікі бульбяны блін. У дыяметры ён дасягнуў 2 метраў!

ЮВ, belsat.eu, паводле kp.by

Глядзі таксама
Каментары