Беларусы сапʼюць амерыканцаў


Гарадзенскі лікёра-гарэлачны завод плануе павялічыць пастаўкі прадукцыі ў ЗША. Паводле старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслава Гоя, «алкаголь беларускай вытворчасці запатрабаваны ў ЗША».

У канцы студзеня беларуская дэлегацыя на чале з Мечыславам Гоем наведала ЗША і Канаду.

Магчыма ў гарадзенскага піўзавода з’явіцца амерыканскі інвестар. Прадпрыемствам зацікавіўся бізнесовец з Вашынгтона. На базе старажытнага будынку ён, магчыма, створыць музей піва. У бліжэйшы час ён наведае Горадню.

Акрамя таго, прапрацоўваюцца пытанні з вытворцамі малочнай і мясной прадукцыі. Галоўная ўмова – каб уся прадукцыя была высокай якасці, адзначыў Гой.

ДР, belsat.eu паводле belta.by

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары