Беларусы прайгралі Вугоршчыне – 2: 5


Упершыню з 1939 года венгры закінулі больш за 3 шайбы ў матчы ў элітным дывізіёне.

Апошні раз такі такога поспеху гэтая краіна дамаглася ў гульні з Бельгіяй на ЧС 1939 года, які праходзіў у Швейцарыі. Паводле вынікаў таго спаборніцтва Венгрыя заняла 7-е месца.

Напярэдадні сёлетняга Чэмпіянату свету па хакеі галоўны трэнер беларускай зборнай казаў, што каманда едзе ў Расею па медалі. Пасля ўчорашняй і сённяшняй паразы (ад Нямеччыны і Вугоршчыны адпаведна – з аднолькавым лікам 5: 2) пад пытаннем стаіць прапіска ў элітным дывізіёне нашай зборнай.

Шайбы ў сённяшнім матчы забілі Джэф Плэт (на 13-ай хв., у большасці) і Артур Гаўрус (27′).

Беларусь упершыню ў гісторыі прайграла зборнай Венгрыі.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў