Беларусы аддалі Джамале другое месца


Згодна з традыцыяй найвялікшае падтрыманне ад нашай краіны атрымала Расея.

Позна ўночы ў Стакгольме завяршыўся фінал «Еўрабачання-2016». Максімальныя 12 балаў беларускія тэлегледачы аддалі Расеі – як і ўва ўсе папярэднія гады.

Аддзячыць Расея не магла: IVAN да фіналу не дабраўся.

Вынікі беларускага галасавання выглядаюць так:

1. Расея – 12 балаў
2. Украіна – 10
3. Азербайджан – 8
4. Арменія – 7
5. Польшча – 6
6. Латвія – 5
7. Балгарыя – 4
8. Венгрыя – 3
9. Швецыя – 2
10. Аўстрыя – 1

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары