Пад Менскам вайскоўцы згулялі ў біятлон на танках


У суботу пад Менскам некалькі дзясяткаў танкаў Т-72 прасавала аўтамабілі на публіку. У Беларусі ўпершыню адбыўся турнір па танкавым біятлоне – спаборніцтве па ваджэнні і стральбе з баявой машыны. Задума зрабіць з гэтага шоу прыйшла да кіраўніцтва Лініі Сталіна пасля ўдалага выступу беларускіх танкістаў на Армейскіх міжнародных гульнях.

Пасля сёлетняга даволі паспяховага ўдзелу беларускіх вайскоўцаў у «Армейскіх міжнародных гульнях» (4-е месца), кіраўніцтва Лініі Сталіна пры падтрыманні Міністэрства абароны вырашыла правесці паказальныя спаборніцтвы па танкавым біятлоне на сваёй пляцоўцы, зрабіўшы слушны разлік на тое, што гледачоў прыцягне відовішчнасць імпрэзы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”382123″ img_size=”large”][vc_column_text]Магутныя вайсковыя машыны на вялізнай хуткасці цалкам ныраюць пад ваду і вынырваюць адтуль, уздымаючы вадзяны слуп. Танкі робяць металалом з любога легкавога аўтамабіля, а кожную перашкоду на сваім шляху лёгка ліквідуюць звышгучным залпам.

Арганізатары запрасілі да ўдзел у спаборніцтвах расейцаў, але ніхто з іх не прыехаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”382159″ img_size=”large”][vc_column_text]У выніку на Лініі Сталіна змагаліся 4 беларускіх экіпажа, частку з якіх складалі маладыя вайскоўцы тэрміновай службы.

Падчас спаборніцтваў экіпаж па чарзе мусіў прайсці на танку T-72 чатыры колы за мінімальны час, пераадольваючы вадзяныя і земляныя равы, дакладна страляючы з кулямётаў ды гарматаў па цэлях з дымавой заслонай, на хуткасці папаўняючы боепрыпасы ды знішчаючы розныя перашкоды – напрыклад, аўтамабілі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”382127″ img_size=”large”][vc_column_text]Прайсці ўсе перашкоды на выдатна атрымалася не ўва ўсіх: большасць экіпажаў рыхтавалася да выступу не на кампактнай пляцоўцы комплексу Лініі Сталіна, а на вялікіх вайсковых палігонах – з сапраўднымі, а не халастымі снарадамі. Маленькую пляцощку і кароткую дыстанцыю арганізатары падрыхтавалі наўмысна, каб гледачы не прапусцілі ніводнай часткі шоу.

Да таго ж, большасць удзельнікаў проста хвалявалася, бо адчувала вялікую адказнасць не толькі перад вайсковым кіраўніцтвам, але і перад публікай.[/vc_column_text][vc_single_image image=”382251″ img_size=”large”][vc_column_text]Першае месца ў спаборніцтвах заваявала не дасведчаная каманда-ўдзельніца «Армейскіх гульняў-2016» камандзіра Змітра Арцёмачкіна, а больш жвавы, дакладны і па-сяброўску зладжаны экіпаж маладых тэрміноўцаў пад кіраўніцтвам Канстанціна Патапчука са 120-ай асобнай механізаванай брыгады 355-га асобнага танкавага батальёну.

Глядзіце фотарэпартаж з першых беларускіх спаборніцтваў па танкавым біятлоне

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]На пытанне, ці будуць хлопцы і далей прымаць удзел у прафесійных танкавых спаборніцтвах, члены экіпажу адказалі, што гэта будзіць залежыць ад персанальнага жадання кожнага з іх: тэрміновая служба «скончыцца праз 22 дні», а ўсім хлопцам «хочацца дахаты».

Спаборніцтвы па танкавым біатлоне прайшлі ў Беларусі ўпершыню.

Стужка навінаў