Беларускія парадоксы: мноства машынаў на «Дзень без аўта» ў Менску


Ва ўсім свеце 22 верасня адзначаюць «Дзень без аўтамабіля». Абаронцы навакольнага асяроддзя заклікаюць у гэты дзень адмовіцца ад аўтаў і перасесці на грамадскі транспарт ці ровары. Эколагі падлічылі, што за адзін дзень масавай адмовы ад транспарту ў краіне выкід забруджвальных рэчываў скарачаецца прыблізна на 400 тонаў, падае сайт Менгарвыканкаму. У беларускай сталіцы ў «Дзень без аўта» скарачэння транспарту не было відаць.

Экалагічная акцыя «Дзень без аўта» зарадзілася ў Францыі ў 1998 годзе. Беларусь спрабуе ўдзельнічаць у ёй з 2008 года, але беларусы не асабліва спяшаюцца ўключыцца ў падтрыманне ініцыятывы.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў