Беларускія памежнікі ўжылі табельную зброю падчас затрымання мужчыны з ружжом


29 снежня на тэрыторыі дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Палескі лясгас» у 400 метрах ад дзяржаўнай мяжы з Украінаю беларускія памежнікі затрымалі невядомага з ружжом (на фота), паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Мужчына заўважыў памежнікаў і спрабаваў уцячы. На законныя патрабаванні памежнікаў мужчына не рэагаваў. У выніку кіраўнік памежнага атраду зрабіў два папярэджваючыя стрэлы з пісталету. Толькі пасля гэтага парушальнік «падпарадкаваўся патрабаванням памежнікаў», піша gpk.gov.by.

Фота: gpk.gov.by

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары