Беларускія фанаты перадалі ўкраінскім жаўнерам грошы і прадукты


Футбольныя заўзятары беларускай зборнай перадалі ўкраінскім жаўнерам, якія ваююць у зоне Антытэрарыстычнай аперацыі $ 592, € 75, 1100 грыўняў і прадукты харчавання.

Гэта адбылося 5 жніўня, перад гульнёй у Львове, дзе сустракаліся зборныя Беларусі і Украіны ў адборачным матчы на Еўра-2016. Акрамя таго, беларускія фаны перадалі 4 скрыні згушчанага малака і скрыню гарбаты, паведамляе espreso.tv.

Нагадаем, што перад матчам беларускія і ўкраінскія фанаты прайшлі маршам па Львове. А падчас самога матчу беларусы вывесілі банер «Трымайцеся, браты!».

Глядзіе таксама >>> «Пагоня» і «Трызуб» на футбольным полі

ЮВ, belsat.eu, паводле espreso.tv

Стужка навінаў