Беларускі трэнер вывеў маскоўскі ЦСКА ў чвэрцьфінал футбольнай Лігі Еўропы


Віктар Ганчарэнка вывеў маскоўскі клуб у чвэрцьфінал Лігі Еўропы.

Учора ў матчы 1/8 фіналу Лігі Еўропы маскоўскі ЦСКА на выездзе перамог французскі «Ліён» – 3:2. Дагэтуль, у першай гульні, армейцы з лікам 0:1 на сваім полі саступілі французам, але па суме двух матчаў і дзякуючы большай колькасці галоў на выездзе, ЦСКА выйшаў у далейшую стадыю турніру.

«Улічваючы, што мы выйшлі ў 1/4 фіналу, мы былі цудоўныя. Нельга скупіцца на хвалы камандзе. Хлопцы змаглі сабрацца і выдаць добрую гульню. Адбілася і тое, што «Ліён» не хацеў закрывацца ў хатнім матчы, асабліва калі мы павялі. Схема, якую мы выбралі, таксама пайшла ў плюс», – падае словы галоўнага трэнера афіцыйны сайт ЦСКА.

Таксама ў чвэрцьфінал выйшлі «Арсенал» (Лондан), «Рэд Бул» (Зальцбург), «Атлетыка» (Мадрыд), «Спортынг» (Лісабон), «Марсель», «Лацыа» (Рым) ды «РБ Лейпцыг».

НМ, belsat.eu, фотаздымак старонка «Вконтакте» ФК ЦСКА

Стужка навінаў