Беларускі пашпарт падняўся ў рэйтынгу візавых абмежаванняў


Пяць краінаў дадалося за год у спіс бязвізавых падарожжаў беларусаў.

У штогадовым «сусветным індэксе пашпартоў», які складае кампанія «Henley & Partners», Беларусь раздзяліла 71-ы радок з Казахстанам і Грузіяй, а таксама Гамбіяй, Малаві і Сўазілэнд.

Грамадзяне гэтых дзяржаваў могуць патрапіць без візы ў 67 краінаў. Год таму Беларусь была на 74-м радку ў рэйтынгу з 62 «бязвізавымі» краінамі.

З постсавецкіх краінаў вышэй усіх у рэйтынгу знаходзіцца Латвія, для грамадзянаў якой адкрытыя 163 краіны.

Узначальвае рэйтынг Нямеччыны, пашпарт якой дазваляе свабодна ўехаць у 177 краінаў, на апошнім месцы – Афганістан (25 «бязвізавых» краінаў).

https://www.youtube.com/watch?v=sm0vh020PxI

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары