Беларускі паралімпіец усталяваў 5 сусветных рэкордаў на спаборніцтвах у Нямеччыне


Плывец Ігар Бокій прымаў удзел у спаборніцтвах IDM Berlin 2018, што праходзілі ў нямецкай сталіцы.

На самым пачатку турніру спартовец усталяваў сусветны рэкорд на двух дыстанцыях у катэгорыі S13.

Таксама ён праплыў на спіне дыстанцыю 200 метраў за 2 хвіліны 09,8 секундаў. Такую ж адлегласць, але ўжо вольным стылем – за 1 хвіліну 52,40 секунды.

Яшчэ адзін рэкорд беларуса на дыстанцыі 50 метраў на спіне – 26,6 секундаў.

Бокій таксама пабіў рэкорд канадца Майкла Эджсана, які ён усталяваў 28 гадоў таму. Ігар праплыў 200 метраў батэрфляем за 2 хвіліны 04,06 секунды і атрымаў залаты медаль.

Ігар Бокій – 11-разовы паралімпійскі чэмпіён, шматразовы чэмпіён свету і Еўропы. Выступае сярод спартсменаў з парушэннямі зроку.

ГА, belsat.eu паводле Міністэрства спорту і турызму

Стужка навінаў