Беларуская снайперка з Данбасу: Я месяц была ў Грозным і ваколіцах


Наталля Красоўская з Барысава, якая забівала ўкраінскіх вайскоўцаў са снайперскай вінтоўкі на Данбасе, называе сябе «Сонейкам» ды цешыцца, калі яе пазнаюць людзі. У Маскве яе віталі крыкамі «Малайчына!».

У суботу 18 кастрычніка Наталля Красоўская выступіла на мітынгу ў падтрыманне данбаскіх сепаратыстаў у Маскве. Перад гэтым у медыях два разы пісалі пра ейную магчымую смерць.

Цяпер у інтэрнэце з’явілася відэа, на якім беларуска распавяла, што перад тым, як прыехаць у Маскву, месяц была ў Чэчні.

На мітынгу нарадзінка Барысава абвінаваціла Расею ў тым, што тая не падтрымала баевікоў на Данбасе: «Ці мелі рацыю тыя хлопцы, якія лічылі, што расейскія сцягі заслужана знаходзяцца разам з намі? Гэтае пытанне без адказу. Я пагляджу, што будзе далей».

«Любая вайна – гэта тупік, – заявіла Красоўская на камеру. – Але мы жывем у пекле, дзе войны былі заўсёды, таму трэба гуляць тымі картамі, якія разданыя».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў