Беларуска-снайперша перамагла на конкурсе «Воін Садружнасці»


Яфрэйтар кантрактнай службы беларускай арміі Ганна Кавалеўская перамагла ў снайперскім заліку ў межах конкурсу ваенна-прафесійнага майстэрства «Воін Садружнасці».

Другое месца – у малодшага сяржанта кантрактнай службы Людмілы Губарава з Казахстана, трэцяе – у малодшага сяржанта кантрактнай службы Ліліі Даутавай з Расейскай Федэрацыі. Пра гэта паведамляе Мінабароны Беларусі.

Сярод мужчын першае і другое месца занялі вайскоўцы з Казахстану, беларускі кантрактнік Арцём Пушных апынуўся на трэцім месцы.

Стрэльбы прайшлі на палігоне 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

Міжнародны конкурс «Воін Садружнасці» праводзіцца з 2009 года.

ІІ, belsat.eu; фота – СТВ

Глядзі таксама
Каментары