Паставіўшы € 1 на Беларусь, можна выйграць € 101! Букмекеры збіраюць стаўкі на Еўрабачанне


Букмекеры склалі рэйтынгавы спіс удзельнікаў Еўрабачання-2017, што пройдзе ў траўні ў Кіеве. Паводле букмекераў, найбольшыя шанцы мае Італія, на апошнім месцы – Славенія.

Беларусь заняла 32 месца з 42 у рэйтынгу букмекераў на перамогу на Еўрабачанні-2017

Гурт NAVI у гэтым рэйтынгу займае 32 месца з 42 удзельнікаў. Напрыклад, адзін з букмекерскіх сайтаў Unibet прапануе магчымы выйгрыш у 2020 еўра, калі паставіць 20 еўра на перамогу NAVI на Еўрабачанні.

Украінскія выканаўцы O.Torvald займаюць 23 пазіцыю ў букмекераў.  Расея ў рэйтынгу не ўдзельнічае, паколькі спявачцы Юліі Самойлавай забаранілі выступаць у Кіеве.

Па тэме:

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў