Беларус трапіў у спіс лепшых маладых прадпрымальнікаў паводле версіі Forbes


Часопіс прадставіў свой штогадовы спіс «30 да 30» за 2017-ты год.

27-гадовы Андрэй Максімаў згадваецца ў катэгорыі «Гульні». Ён займаецца распрацоўкай гульняў у амерыканскай студыі Naughty Dog, жыве ў Лос-Анджэлесе.

Распрацоўнік вучыўся ў БДУ, але не скончыў яго.

«Максімаў – тэхнічны арт-дырэктар Naughty Dog, праслаўленых стваральнікаў такіх блокбастараў, як Uncharted 4. Пасля працы над Uncharted: The Lost Legacy цяпер ён засяроджаны на доўгачаканым сіквеле The Last of Us: Part II. Андрэй часта чытае лекцыі на скрыжаванні мастацтва і тэхналогіяў на такіх мерапрыемствах, як Game Developers Conference », – гаворыцца ў апісанні Forbes.

Андрэй Максімаў пачаў сваю кар’еру ў Wargaming.net у 18 гадоў, дзе займаўся распрацоўкай гульню World of Tanks.

Падчас адной са сваіх прэзентацый ён распавёў, што паходзіць з файнай, маленькай краіны пасярэдзіне Еўропы і што ўжо ў чатыры гады ведаў, што хоча займацца распрацоўкай відэагульняў. Таксама Максімаў гаварыў, што не верыць у талент, але ў захапленне.

Цяпер ён працуе па 70 гадзінаў у тыдзень.

У якасці дэвізу ён абраў фразу «Адзінае адрозненне паміж табой і чалавекам, якім ты хочаш быць, – тое, што другі не здаўся, калі ў яго быў шанец».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў