Беларус распрацаваў аплікацыю-тэлепорт, што дазваляе сачыць за ўсім светам


Мабільная праграма, з дапамогаю якой можна абменьвацца ўнікальнымі кароткімі відэа, запісанымі тут і цяпер. Працуе ўсё проста. Праграму трэба інсталяваць на мабільны тэлефон, пасля чаго на мапе знайсці месцы, якія нас цікавяць. У нашым выпадку гэта, напрыклад, касмадром Ілана Маска. Дасылаем кароткі запыт асобам, якія цяпер там перабываюць (вядома, у іх таксама мусіць быць інсталяваны «Scope»).

Яны здымаюць відэа і адпраўляюць яго нам. У выніку з аднога боку маем заяўку на новую сацыяльную сетку, а з іншага – мабільны тэлепорт. Аўтар ідэі Яўген Ражко жыве ў Горадні, ушчыльную заняцца праектам задумаў, калі працаваў валанцёрам у групе «Еўрамайдан СОС» у Кіеве.

«Scope» мае некалькі прынцыповых момантаў. Кожны карыстальнік застаецца ананімным, і пасля прагляду відэа выдаляецца. Апроч забаваў, аўтары ідэі бачаць свой прадукт у будучыні як альтэрнатыву вялікім медыям. Праз «Scope» можна бачыць паўсюль, дзе толькі ёсць тэлефонная сувязь. Цяпер тэстуецца праграма для карыстальнікаў IOS і распрацоўваецца – для прыладаў на платформе Android. Спасылку для атрымання запрашэння шукайце тут альбо на getscope.co.

Стужка навінаў