Беларусь прапанавала Расеі суправаджаць санкцыйныя прадукты да Казахстану


«Каб не было непаразуменняў на будучыню і Беларусь не абвінавачвалі ў нейкай несумленнасці, мы прапанавалі, каб грузы, якія кіруюцца ў Казахстан, назапашваліся ў адным месцы і затым суправаджаліся па тэрыторыі РФ расейскімі спецыялістамі да мяжы Казахстану», – заявіў 2 лютага міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц журналістам у Менску.

Пакуль адказу ад расейскага боку няма, дадаў кіраўнік ведамства.

Гэтак спадар Заяц пракаментаваў заяву расейскага боку аб тым, што Беларусь прапускае ў РФ забароненую плодаагароднінную прадукцыю. «Тыя факты транзіту праз Расею плодаагародніннай прадукцыі з забароненых краінаў – гэта ўсе факты, калі прадукцыя прызначалася не ў РФ, а ў Казахстан», – сказаў міністр.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што на вонкавай мяжы Беларусі працуюць кампетэнтныя беларускія спецыялісты, якія ў дасканаласці ведаюць методыку вызначэння якасці прадукцыі, якую вязуць праз Беларусь у Расею.

МЯ, паводле interfax.by

Стужка навінаў