Беларус пра ўцекачоў: Людзей, якія не абаранялі сваёй краіны, трэба вешаць

video

https://www.youtube.com/watch?v=b4Fo0GEP-bE

Ці гасцінныя і талерантныя беларусы? Карэспандэнты «Белсату» запыталіся ў жыхароў Менску, ці мусіць Беларусь прымаць уцекачоў з Блізкага Усходу.

Адзін з апытаных мінакоў заўважыў: «Людзей, якія ўцяклі са сваёй краіны і яе не абаранялі, трэба павешаць і расстраляць».

«Уяўляеце, колькі гэта будзе народу, калі яны пойдуць сюды. Гэта ж з маіх падаткаў будзе аплачвацца, каб яны добра жылі», – азначыў яшчэ адзін мужчына.

Больш адказаў – у матэрыяле праграмы «Маю права», якая выходзіць на «Белсаце» ў серады а 19:00.

У апошнім выданні праграмы «Маю права» – гісторыя пра ўцекача з Афганістану, які хоча працаваць у Беларусі ды зарабляць на сваю сямʼю, але яму не даюць.

https://www.youtube.com/watch?v=HaJghGCP8kw

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары