Беларусь перамагла Славаччыну на ЧС па хакеі


У матчы групавога этапу са Славаччынай беларуская зборная прачнулася толькі ў трэцім перыядзе, але эфектна і эфектыўна: 4: 2.

Матч распачаўся млява, пасіўная гульня назіралася з абодвух бакоў. У другім перыядзе славакі забілі дзве шайбы без адказу з нашага боку.

На самым пачатку трэцяга перыяду шайбу ў славацкую браму закінуў Кірыл Гатавец. Потым адзначыліся Артур Гаўрус, Андрэй Сцяпанаў ды Шарль Лінгле.

Трэнер славакаў зняў напрыканцы перыяду брамніка і выставіў шостага палявога, але рахунак застаўся нязменным: 4: 2.

У пятніца Беларусь сустрэнецца з Нямеччынай, якая сенсацыйна перамагла Славаччыну ўчора.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў