Беларусь не будзе ўслед за Расеяй адмяняць свабодны гандаль з Украінай


Пра гэта паведаміла гандлёвы прадстаўнік Украіны Наталля Мікольская, каментуючы вынікі візіту ўкраінскай дэлегацыі ў Беларусь у сваім «Тўітэры».

Сёння ўкраінская дэлегацыя прыехала ў Менск, каб урэгуляваць гандлёвыя праблемы, якія ўзнікаюць у сувязі з уступленнем у сілу зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і Еўразвязам з 1 студзеня 2016 года.

Раней Мікольская паведамляла, што Казахстан таксама не збіраецца выходзіць з зоны свабоднага гандлю з Украінай, якая існуе ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Расея прыпыніла свабодны гандаль са сваёй суседкай сёлета ў снежні. У Мінфіне РФ заявілі, што страты Масквы ад зоны свабоднага гандлю Украіны з ЕЗ маглі б скласці для расейскага бізнесу каля 3,5 млрд долараў.

ДР, belsat.eu паводле depo.ua

Глядзі таксама
Каментары