Беларусь і «Росатом» абмеркавалі запуск першага энергаблоку БелАЭС


Віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка і генеральны дырэктар карпарацыі «Росатом» Алясей Ліхачоў падчас форуму «Атамэкспа» у Маскве абмеркавалі сумесную працу па запуску першага энергаблоку Астравецкай АЭС, які запланаваны на 2019 год.

Другі энергаблок БелАЭС будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2020 годзе, паведамляе БелТА са спасылкай на словы Сямашкі. Магутнасць кожнага энергаблоку – 1200 МВт.

«На сённяшняй сустрэчы абмяркоўвалі, як ідзе праца, каб блокі былі ўведзеныя ў эксплуатацыю ў гэтыя тэрміны. Мы сышліся, што трэба ўзмацняць працу на першым блоку», – патлумачыў віцэ-прэм’ер.

У бліжэйшым часе ў Астраўцы пройдзе паседжанне штабу з удзелам расейскага боку. Будуць абмяркоўвацца тэрміны пастаўкі абсталявання, ход будаўніцтва, праца на ключавых аб’ектах атамнай электрастанцыі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў