Беларус хацеў правезці ў Польшчу рэкордную паводле колькасці кантрабанду цыгарэтаў (ФОТАФАКТ)


Самую вялікую кантрабанду з пачатку года ў сваім мікрааўтобусе перавозіў 50-гадовы мужчына. Кошт нелегальнага тавару ацэньваюць у 250 тысяч злотых (каля $70 тысяч).

Парушальніка затрымалі мытнікі ў пункце пропуску «Кузніца», паведамляе падатковая служба ў Беластоку.



Аўта было пераробленае пад правоз кантрабанды. 18,5 тысячаў пачак цыгарэт з беларускімі акцызамі схавалі ў бакавых сценках, падлозе і даху аўтамабіля.

У дачыненні да кіроўцы распачатая праверка, цыгарэты і аўтамабіль канфіскавалі. Перавозніку пагражае суд і вялікі штраф.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў