Беларусь будзе бурыць нафтавыя свідравіны ўва Украіне


Айчынныя нафтавікі выйгралі тэндэр на бурэнне свідравінаў у Палтаўскай вобласці.

«Беларусьнафта» перамагла «ў тэндэры на бурэнне 4-х эксплуатацыйных свідравінаў на Сямірэнкаўскім газакандэнсатным радовішчы», – падае кампанія.

Прэсавая служба «Беларусьнафты» кажа, што ў апошні час дзейнасць фірмы з прыцягненнем украінскага даччынага прадпрыемства «Сэрвіс Ойл» на ўкраінскім рынку прыкметна актывізавалася.

У прыватнасці, беларускія нафтавікі завяршаюць выкананне кантракта на правядзенне 50 аперацыяў гідраразрыву пласта ў Палтаўскай вобласці для «Украгазаздабычы».

Бліжэйшым часам спецыялісты «Беларусьнафты» пачнуць ува Украіне працы па сейсмавыведцы.

Такім чынам, Украіна стане пятай краінай, дзе працуюць спецыялісты «Беларуснафты». На сёння кампанія вядзе геолагавыведвальныя працы, распрацоўку і здабычу нафты ды газа ў Расеі і Венесуэле, а таксама шукае нафту ў Эквадоры.

ДД

Глядзі таксама
Каментары