Баевікі на Данбасе абстралялі вайскоўцаў з забароненых менскімі пагадненнямі «Градаў» і мінамётаў


З вечара 17 красавіка да паўночы расейска-тэрарыстычныя войскі на Данбасе 21 раз парушылі рэжым цішыні.

Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў «Facebook’у» прэс-служба цэнтру Антытэрарыстычнай аперацыі.

«У парушэнне менскіх дамоўленасцяў злачынцы 7 разоў адкрывалі агонь з мінамётаў калібру 120 міліметраў, 1 раз – з артылерыі калібру 122 міліметра. Таксама бандфармаванні пасля некаторага перапынку зноў звярнуліся да абстрэлу нашых пазіцый з рэактыўных сістэм залпавага агню БМ-21 «Град», – гаворыцца ў паведамленні.

Сепаратысты абстрэльвалі ўкраінскія пазіцыі ў раёне Пескаў, Аўдзееўкі, Апытна, Талакоўкі, Маёрску і Шырокіна, падае unian.ua.

На Луганшчыне ў названы перыяд абстрэлаў не зафіксавана.

Паводле менскіх пагадненняў, агонь на ўсходзе Украіны спынены з 15 лютага, але рэжым увесь час парушаўся. Лідар ДНР Аляксандр Захарчанка вінаваціць у абстрэлах украінскі бок і прадказвае зрыў менскіх дамоўленасцяў.

МЯ, паводле unian.ua

Стужка навінаў