Баевікі «ДНР» абстралялі жылыя кварталы пасёлку Новалуганскае


Баевікі «ДНР» сёння раніцай абстралялі жылыя кварталы пасёлка Новалуганское паблізу Светладарску (Данецкая вобласць).

«12-га жніўня каля 5.30 падчас абстрэлу пазіцый сіл АТА ў раёне пасёлка Новалуганское, што паблізу Светладарску, пад агонь баевікоў таксама патрапілі жылыя кварталы населенага пункта», – гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтру штаба АТА.

У выніку абстрэлу з гармат БМП, станковых процітанкавых гранатамётаў і стралковай зброі ў жылым доме па завулку Пушкіна была пашкоджана газавая труба і апора лініі электраперадач, выбітыя шыбы, пасечаны асколкамі сцены, веранда і плот.

У легкавым аўтамабілі, які быў прыпаркаваны каля дому, асколкамі процітанкавых гранат выбітае шкло, прабітыя колы і корпус.

У суседнім доме па завулку Пушкіна асколкамі супрацьтанкавай гранаты пасечаны сцены і плот.

УКРАЇНСЬКА СТОРОНА СЦКК: НЗФ ОРДО ОБСТРІЛЯЛИ ЖИТЛОВІ КВАРТАЛИ СЕЛИЩА НОВОЛУГАНЬСЬКЕ ПОБЛИЗУ СВІТЛОДАРСЬКА.Українська ст…

Publié par Прес-центр штабу АТО sur samedi 12 août 2017

Цывільныя асобы ў ходзе абстрэлу не пацярпелі.

Усяго, па дадзеных прэс-цэнтра штаба АТА, за мінулыя суткі баевікі 20 раз адкрывалі агонь. Тры ўкраінскія жаўнеры былі параненыя, адзін – загінуў, падарваўшыся на міне.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары