Азербайджан абвінаваціў Арменію ў 101 абстрэле за суткі


У адказ на абстрэлы азербайджанскія вайскоўцы нанеслі па па армянскіх пазіцыях 151 агнявы ўдар, перадае Мінабароны Азербайджану.

14 верасня азербайджанскае вайсковае ведамства паведаміла пра 97 абстрэлаў з боку Арменіі, 13 верасня пра 95 парушэнняў перамір’я на лініі судакранання войскаў.

Мінабароны Арменіі і Нагорнага Карабаху пакуль не каментуюць гэтых заяваў.

Раней Міністэрства абароны Нагорнага Карабаху паведамляла, што з 6 да 12 верасня ўзброеныя сілы Азербайджану парушылі рэжым спынення агню каля 1200 разоў.

Глядзіце таксама >>> Як выглядае армянскі гнеў?

Трэба адзначыць, што сітуацыя на карабахска-азербайджанскай і армянска-азербайджанскай мяжы застаецца напружаная ўжо некалькі месяцаў. Рэжым перамір’я парушаецца амаль кожны дзень.

Нагадаем, маштабныя ваенныя дзеянні  ў Карабаху адбываліся ў 1991–1994 гг. У траўні 1994 г. Арменія, Азербайджан і Нагорны Карабах падпісалі пераміре.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў