Аварыя цягнікоў у Бельгіі: тры асобы загінулі, дзевяць параненыя

video

Інцыдэнт з сутыкненнем пасажырскага і таварнага цягніка здарыўся ўначы паблізу гораду Эрмаль-Су-Сі.

Агулам цягніком падарожнічалі каля 40 асобаў. Пасажырскі цягнік з 6 вагонаў на высокай хуткасці ўрэзаўся ў грузавы склад, які знаходзіўся на тым жа шляху. З іх найбольш моцна пацярпелі два першых, адзін з якіх сышоў з рэек і перакуліўся на бок.

На месцы здарэння працуюць паліцэйскія і пажарныя, а таксама брыгады хуткай дапамогі.

Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай катастрофы могуць быць праблемы з чыгуначнай сігналізацыяй, у якую ўдарыла маланка. Цяпер праводзіцца расследаванне.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары