Аўстралійскі мільярдэр будуе «Тытанік II»


Кадр з фільму «Тытанік»

Кампанія «Blue Star Line», якая належыць аўстралійскаму мільярдэру Клайву Палмеру, апублікавала эскізы копіі карабля «Тытанік ІІ», што будуецца ў кітайскай правінцыі Цзянсу.

Карабель спусцяць на ваду ў 2018 годзе. Першапачаткова судна павінна было стаць дакладнай копіяй патанулага параходу, але аўтарам праекту давялося ўнесці невялікія карэктывы. «Тытанік II» будзе на 4 метры шырэй за арыгінал у звязку з патрабаваннямі заканадаўства і будзе абсталяваны сучаснай тэхнікай.

Судна зможа перавозіць 2400 пасажыраў i экіпаж з 900 чалавек. Маршрут першага заплыву ўжо вызначаны – карабель паплыве з Кітая ў Абʼяднаныя Арабскія Эміраты.[/vc_column_text][vc_single_image image=”109297″ img_size=”large”][vc_single_image image=”109293″ img_size=”large”][vc_single_image image=”109289″ img_size=”large”][vc_single_image image=”109285″ img_size=”large”][vc_column_text]«Тытанік» – брытанскі параход кампаніі «White Star Line». Найбуйнейшы пасажырскі лайнер свету на момант сваёй пабудовы. Падчас першага рэйсу 14 красавіка 1912-га сутыкнуўся з айсбергам і праз 2 гадзіны 40 хвілін затануў. На борце знаходзілася 1316 пасажыраў і 908 членаў экіпажа. З іх выратаваліся 711 чалавек, загінула 1513.

ЮВ, belsat.eu, паводле buzzfeed.com

Стужка навінаў