Астраномы апублікавалі самую падрабязную мапу Млечнага шляху


Гэта – вынік трохгадовай працы спадарожніка Gaia.

Еўрапейскае касмічнае агенцтва апублікавала найбольш дэталёвую карту Млечнага шляху і суседніх галактык. Выяву змантавалі з кадраў, зробленых спадарожнікам Gaia цягам 1000 дзён.

milkyway

Спампаваць мапу ў вялікім памеры можна на старонцы ЕКА.

У сярэдзіне мапы – так званая галактычная плоскасць Млечнага шляху, дзе засяроджаная большасць зорак. Дзе белы колер ярчэй – там больш зорак. Чорны колер пасярод навалы зорак – гэта міжзоркавае асяроддзе.

Справа ўнізе паказаныя Магеланавыя аблокі – дзве галактыкі, якія круцяцца вакол Млечнага шляху. А злева можна разглядзець галактыку Андрамеды, найбліжэйшую да Млечнага шляху вялікую галактыку.

Спадарожнік Gaia запусцілі ў 2013 годзе. У яго задачы ўваходзіць стварэнне найбольш падрабязнай карты размеркавання зорак у Млечным шляху, а таксама адкрыццё экзапланетаў.

ДД, belsat.eu; паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары