Вышэйшая ліга без «Крумкачоў»: арбітраж федэрацыі футболу адхіліў апеляцыю клубу


Футбольны арбітраж Беларускай федэрацыі футболу адхіліў апеляцыю ФК «Крумкачы» па нядопуску да працэдуры ліцэнзавання.

«Крумкачы» падалі заяву ў футбольны арбітраж АБФФ з нагоды рашэння Камітэту па клубным ліцэнзаванні ад 26 лютага. Раней Камітэт па ліцэнзаванні адмовіўся прымаць заяўку клубу на атрыманне ліцэнзіі на ўдзел у чэмпіянаце Беларусі-2018 у вышэйшай лізе. Апеляцыя клубу таксама была адхіленая.

Да кампетэнцыі футбольнага арбітражу ставіцца разгляд любых спрэчак, якія ўзнікаюць у працэсе кіравання футболам і яго развіцця. Дадзеныя справы вырашаюцца ў парадку арбітражнага разбору.

Такім чынам, «Крумкачы» не згуляюць у вышэйшай лізе. Без праходжання ліцэнзавання каманда можа заявіцца толькі ў другую лігу. У вышэйшым дывізіёне «Крумкачоў» заменіць менскае «Тарпеда», якое ў 2017 годзе заняло трэцяе месца ў першай лізе.

НМ, belsat.eu, паводле Tribuna.com, фотаздымак Юлія Рыпінская/ старонка «Крумкачоў» у «Вконтакте»

Стужка навінаў