Apple збіраецца выдаткаваць на прадукцыю відэакантэнту $ 1 млрд


Кампанія збіраецца зняць каля 10 тэлешоу цягам 2018 года. Фільмы і серыялы будуць даступныя для прагляду ў iTunes, на прыстаўках Apple TV ды іншых эплаўскіх прыладах.

Паводле The Wall Street JournalApple хоча канкураваць па якасці з найбуйнейшымі стрымінгавымі сэрвісамі і кабельнымі сеткамі ў ЗША.

$ 1 млрд – вялікі бюджэт для сучаснай кінавытворчасці. Для параўнання, здымкі першага сезону «Гульні тронаў» абышліся HBO у $ 50-60 мільёнаў (афіцыйныя лічбы не выдаюцца), шостага – больш чым у $ 100 мільёнаў. З іншага боку, гэта ўсяго палову ад сумы, якую выдаткаваў HBO летась на свой кантэнт.

Як адзначае WSJ, кошт вытворчасці адной серыі Apple можа скласці ад $ 2 млн для камедыі да $ 5 млн за драму.

Працаваць з бюджэтам будуць былыя топ-менеджары Sony Pictures Television Джэймі Эрліхт і Зак ван Амбург, якія ў тым ліку прадзюсавалі серыялы «Ва ўсе цяжкія» і «Лепш званіце Сўолу». Крыніцы WSJ лічаць, што Apple трэба як мінімум адно папулярнае шоу, каб канкураваць на рынку.

Apple – не адзіны буйны IT-гігант, які захацеў заняць нішу ў кінаіндустрыі. У чэрвені пра планы пачаць здымаць свае серыялы заявіў Facebook.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў