Апошняя прамова Кэмэрана


Сёння Каралева Элізабэт II прыняла ягоную адстаўку, а пасля, падчас наступнай аўдыенцыі, прызначыла прэмʼер-міністрам Вялікабрытаніі Тэрэзу Мэй.

У бліжэйшы час Дэвід Кэмэран павінен перадаць сваёй пераемніцы ключы ад рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт, «ядравы чамаданчык» і пароль ад «Тўітара», дзе ўжо з’явілася інфармацыя пра новага кіраўніка брытанскага ўрада.

Тэрэза Мэй – 13-я па ліку прэмʼер-міністр, прызначаная каралевай Лізаветай II за час яе праўлення з 1952 года, а таксама другая ў гісторыі жанчына (пасля Маргарэт Тэтчэр), якая заняла гэтую пасаду.

ДД, belsat.eu; фота: Peter Nicholls / Reuters

Стужка навінаў