Апошнія дні лета будуць спякотнымі


Сіноптыкі кажуць, што на пачатку тыдня будзе даволі холадна, але на выходных вернецца гарачыня.

На пачатку тыдня надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць паўночна-заходнія паветраныя плыні і атмасферныя франты. У аўторак па большай частцы тэрыторыі краіны – кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу – плюс 7–13 ° С, днём – плюс 14–19 ° С, па поўдні да + 22 ° С.

У сераду і чацвер на большай частцы Беларусі – кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўночы – плюс 6–13 ° С, удзень – плюс 16–23 ° С, па Гомельскай вобласці да + 25 ° С.

«Пачынаючы з пятніцы ў атмасферы пачнецца перабудова. З ростам атмасфернага ціску дажджоў стане менш, паўночныя ветру зменяцца на паўднёвыя, і тэмпература падвысіцца», – паведаміў «Беларускім навінам» начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтру па гідраметэаралогіі, кантролю за радыеактыўным забруджваннем і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У пятніцу месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уночы і раніцаю у асобных раёнах туман. Тэмпература ўночы – плюс 8–15 ° С, днём – плюс 20–27 ° С, па паўднёвым усходзе да + 29 ° С.

Выходныя чакаюцца гарачымі: ноччу – плюс 12–19 ° С, днём – плюс 25–32 ° С. Па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

ДД, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары