Аплата за праезд стане дыферэнцыяванаю


Да канца 2015 года ў Менску плануюць увесці новую сістэму аплаты за праезд: пасажыр зможа «купіць» час паездкі ці адлегласць.

Паводле дырэктара ўстановы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерыя Шкуратава, у першым квартале 2015 года новую сістэму выпрабуюць на прыгарадным маршруце ды метро, а потым распаўсюдзяць на ўвесь грамадскі транспарт.

Цяпер транспартнікі вырашаюць, што менавіта пасажыры будуць аплочваць – час паездкі ці адлегласць. Паводле Шкуратава, новая сістэма мае паспрыяць змяншэнню колькасці безбілетнікаў: тыя, каму трэба праехаць 1-2 прыпынкі, змогуць набыць таннейшы квіток і не рызыкаваць атрымаць штраф.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў