«Аператар пакуль даехаў з аэрапорту да Астанкіна, згубіў 20 тысячаў рублёў»


Вядомы расейскі журналіст Павел Селін распавёў belsat.eu пра паніку, якая ахоплівае расейцаў падчас абвалу рубля.

«Сапраўды, паніка. Не масштабная, не татальная, але сярод маіх сяброў, знаёмых, калегаў адчуваецца, Зараз быў у Астанкіна, сустрэў знаёмага аператара, які вярнуўся з камандзіроўкі цалкам у разгубленасці. Пытаю, чаму такі згублены? Адказвае: «Пакуль даехаў з аэрапорту да тэлецэнтра, страціў 20 тысячаў рублёў», – распавядае  тэлежурналіст Павел Селін.

Разам з тым суразмоўца belsat.eu адзначае, што ля абменнікаў ці банкаматаў велізарных чэргаў пакуль няма. Затое людзі ўкладваюць свае грошы ў тавары.

«Мая карэспандэнтка напісала сёння смс з крамы эканом-класа: «Усе ўсё змятаюць з паліцаў і я таксама». Усе, хто нешта могуць набыць, канешне, затарваюцца», – працягвае Павел Селін.

Афіцыйных тлумачэнняў расейскія ўлады пакуль не даюць. Як кажа Павел Селін, зараз усе чакаюць прэс-канферэнцыі расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў