Антытэрарыстычная аперацыя ў Расеі. У Нальчыку зноў стралялі


Рэжым контртэрарыстычнай аперацыі быў уведзены на ўсёй тэрыторыі Нальчыку, сталіцы Кабардзіна-Балкарыі.

Такую пастанову прыняў начальнік Упраўлення ФСБ Расеі ў Кабардзіна-Балкарыі, падае interfax.ru.

У сваю чаргу відавочцы паведамлялі, што ў цэнтры гораду і мікрараёне Горны былі чуваць стрэлы.

Як распавяла крыніца ў праваахоўных органах, бой ішоў у адным з дамоў непадалёк ад будынку пракуратуры.

«Усё пачалося ў той момант, калі сілавікі паспрабавалі спыніць машыну з невядомымі для праверкі. Яны, адкрыўшы агонь, выскачылі з аўтамабіля і забеглі ў прыватны дом, які знаходзіцца побач», – паведамілі ў праваахоўных органах.

Паводле інфармацыі tass.ru, сілавікі застрэлілі 3 чалавек, сярод якіх лідар мясцовай ячэйкі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Рэжым контртэрарыстычнай аперацыі быў спынены а 21:45 па мясцовым часе.

Раней у горналясістай мясцовасці прыгараду Нальчыку сілавікі знішчылі 11 баевікоў, якія працавалі для «Ісламскай дзяржавы».

МЯ, паводле interfax.ru, tass.ru

Стужка навінаў