Амерыканскія вайскоўцы ў адстаўцы будуць рыхтаваць байцоў батальёну «Данбас»


Вучэнні з групай інструктараў з ЗША пачынаюцца 2 кастрычніка.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Facebook’у» паведаміў камандзір батальёну Сямён Сяменчанка. Паводле яго, «былі распрацаваны выразныя стандарты для кожнага падраздзялення (выведка, спецназ, ахова) і для кожнай пасады ад сяржанта да камандзіра батальёну».

Адбор байцоў і афіцэраў будзе праводзіцца інструктарамі па сістэме тэстаў.

«Пасля апрабавання сістэмы падрыхтоўкі мы гатовыя перадаць вопыт і дапамагчы паставіць сістэму навучання ў іншых добраахвотніцкіх і рэгулярных частках», – падсумаваў Сяменчанка.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў