Амбасадар Брытаніі пра арышт Віктара Пракапені: «Гэта жахлівы знак для развіцця эканомікі Беларусі»


Амбасадар Вялікай Брытаніі ў Беларусі Брус Бакнэл падчас канферэнцыі IE Venture Day Eastern Europe, якая прайшла ў Менску пракаментаваў арышт вядомага ІТ-прадпрымальніка. Спадар Бакнэл сказаў, што «гэта жахлівы знак для развіцця эканомікі тут, у Беларусі».

Падрабязнасці глядзіце сёння ўвечары онлайн і ў архіве праграмы «Сальда».

Віктар Прапапеня быў арыштаваны 18-га сакавіка. Паводле Следчага камітэту, бізнесоўца вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. ІТ-супольнасць Беларусі ўсхваляваная гэтай навіной. Кіраўнікі і ўласнікі вядомых ІТ-кампаніяў выказвалі намер звярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі з просьбаю аб змене захады стрымання для Віктара Пракапені.

АМ, belsat.eu

Стужка навінаў