Аляксандр Лукашэнка прыехаў на «Камволь»


8 снежня кіраўнік Беларусі наведвае сталічнае прадпрыемства лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці, дзе яго праінфармуюць пра мадэрнізацыю вытворчасці, фінансава-эканамічны стан прадпрыемства і перспектывы яго развіцця.

Паводле belta.by, гаворка пойдзе і пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Менску.

Лукашэнка пройдзе па цэхах, якія былі мадэрнізаваныя, азнаёміцца з тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці. Яму пакажуць выставу ўзораў тканіны.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары