Алег Трусаў: перанесці сталіцу з Менску ў Полацк мяне натхніў «Белсат»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQ3IxVE9kdGszdzglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў распавядае, як нарадзілася ідэя пераносу беларускай сталіцы і навошта гэта патрэбна.

«Натхніў мяне «Белсат», канкрэтна – праграма «Форум», я там удзельнічаў у абмеркаванні лёсу Менску як адзін з экспертаў. І калі я рыхтаваўся да гэтай перадачы, я зразумеў, што калі мы сталіцу з Менску не прыбярэм, ён задавіць усю Беларусь», – растлумачыў Алег Трусаў у эфіры іншай нашай праграмы – «Размовы дня».

Паводле Алега Трусава, для ажыццяўлення ідэі спатрэбіцца 10-гадовы план пераносу, а таксама зменаў у Канстытуцыі, бо ў ёй сталіцаю прапісаны Менск. Абмеркаваць змены можна на рэферэндуме.

На карысць Полацку, лічыць госць студыі, прамаўляе не толькі факт, што гэта самы старажытны горад Беларусі.

«Наваполацк і Полацк аб’яднаюцца ў адзін горад, а паміж імі якраз ёсць месца, дзе можна збудаваць новую сталіцу, не савецкую, а ўжо незалежнай Беларусі».

Усё гэта вяжацца з адміністрацыйнай рэформай, якая, на думку Алега Трусава, неабходная Беларусі. Такая ідэя, нагадвае ён, была прапанавана яшчэ ў 1990-я. Згодна з ёй, у трэба скасаваць вобласці ды раёны і падзяліць краіну на акругі або паветы, як гэта было да 1938 года, плюс стварыць федэральную акругу Менск.

Важнаю прычынай Алег Трусаў лічыць і тое, што на гістарычную спадчыну Полацку не будуць прэтэндаваць літоўцы. Ён дадае, што гісторык Мікола Ермаловіч пісаў, што і Вільню заснавалі палачане.

Гэта фрагмент праграмы «Размова дня», якая выходзіць на «Белсаце» штодня пасля вячэрняга выдання навінаў «Аб’ектыў» (21:00) апрача выходных.

Глядзець «Размову дня» цалкам.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў