Аль-Джазіра паказала кадры як у Менску паўстаў стрыт-арт з камандзірам АМАПу

video

Адным з сімвалаў веснавой хвалі пратэстаў былі папяровыя аплікацыі з выявамі міністра інфармацыі Ліліі Ананіч, колішняй міністаркі працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай, а таксама Дзмітрыя Балабы, камандзіра сталічнага АМАПу. Як паўстаў апошні стрыт-арт – паказаў катарскі тэлеканал «Аль-Джазіра».

У 25-хвілінным рэпартажы журналісты «Беларуская вясна» Глен Эліс і Кацярына Барушка распавядаюць, як маршы недармаедаў супраць Дэкрэту №3 перараслі ў агульнабеларускую хвалю пратэсту супраць Аляксандр Лукашэнкі.

Фільм утрымлівае ўнікальныя начныя кадры, як паўставаў стрыт-арт з камандзірам менскага АМАПу Дзмітрыем Балабам.

Героямі фільму сталі таксама журналісты «Белсату» Аляксандр Баразенка і Ларыса Шчаракова, якія пацярпелі падчас рэпрэсіяў уладаў.

Першаму нашаму калегу прысудзілі 15 содняў адміністрацыйнага арышту. Нашай гомельскай карэспандэнтцы толькі ў красавіку далі Br 1633 штрафу, а таксама пагражалі адабраць сына.

ДД

Глядзі таксама
Каментары